На ряду с молодёжью урожай на Островетчине убирают ветераны труда
Важнасць уборачнай кампаніі складна перацаніць, як для кожнай асобнай гаспадаркі, так і для краіны ў цэлым. На Астравеччыне не першы год на жніве шчыруюць не толькі маладзёжныя, сямейныя экіпажы, але і ветэраны працы, якія раённай сельскай гаспадарцы аддалі не адно дзесяцігоддзе.
– Уборка – гэта святая пара не толькі для вяскоўцаў, але і для гараджан. Тым больш яна заўсёды ў цэнтры ўвагі нашага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, – адзначыла старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Шляхун. – У авангардзе жніва знаходзяцца і людзі, якія хоць ужо і на заслужаным адпачынку, але працуюць дзеля дабрабыту роднага краю і на карысць харчовай бяспекі краіны. Кожны з 12-ці ветэранаў працы робіць свой уклад у агульнараённы каравай: Іван Печкур (трэці “тысячнік” сярод вадзіцеляў), Міхаіл Козел (у пары з зяцем ужо намалаціў тысячу тон), Рыгор Шафран (дапрацаваў звыш тысячы тон збожжа), Генадзь Масальскі, Станіслаў Рароўскі, Уладзімір Вянгроўскі, Рамуальд Журэйка, Іван Юшчык, Яўген Валэйка, Гендрык Аўгуль, Эдвард Безляповіч, Аляксандр Сасноўскі. Дзякуй, кожнаму хлебаработу не толькі за самаадданую працу, але і паказальны прыклад для моладзі.