Што пачытаць на старонках «АП» 12 жніўня
15:57 / 11.08.2025
Год добраўпарадкавання: як жыхары і арганізацыі Астравеччыны сочаць за парадкам на сваіх тэрыторыях і якія змены плануюцца ў лесапарку і на пляжы Янаўскага вадасховішча.
Жніво-2025: як праходзіць уборка ў КСУП «Гервяты», меркаванні хлебаробаў наконт сёлетняга надвор’я і прагноз на ўраджай.
Астраўчане ў Маскве і на беразе Крыма: школьнікі Захар Вашкінель і Канстанцін Кузняцоў цікава і карысна праводзяць летнія канікулы.
Таксама ў заўтрашнім нумары: праект «Чалавек і закон» і старонка «Вольны вечар».