Фэст у Гудагаі: дзякавалі за 35-годдзе служэння кармелітаў босых

12:00 / 22.07.2025

Урачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай сабрала шматлікіх жыхароў нашага і суседніх раёнаў, святароў, прадстаўнікоў раённай улады і пілігрымаў з аддаленых мясцін краіны.

Сёлета адзначалі 35-годдзе аднаўлення прысутнасці кармелітаў босых у мястэчку Гудагай. Сюды з’ехаліся сотні людзей, якія ведаюць, што фэст у гэтым санктуарыі – асаблівы.

Гэта час духоўнага аднаўлення, яднання, спакою, радасці і надзеі. Святыя імшы, крыжовая дарога па Кальварыі, працэсія са свечкамі, начная адарацыя пакідаюць у душы і сэрцы кожнага ўдзельніка тое, за чым яны сюды прышлі. А многія лічаць, што фэст у Гудагаі і шчырая малітва да Маці Божай Шкаплернай дапамагаюць аздаравіць не толькі душу, але і цела.


Меркаванне

Генадзь Бычко, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

– З задавальненем прыняў запрашэнне наведаць фэст у мястэчку Гудагай. Радуе, што на беларускай зямлі і на Астравеччыне таксама вельмі моцныя векавыя традыцыі і хрысціянская вера, на якой трымаюцца агульначалавечыя каштоўнасці. 

На галоўнай імшы ў Гудагаі агучылі праблемы, якія існуюць сёння ў свеце і якія спрабуюць навязаць нам. І тут у прадстаўнікоў рэлігіі і ўлады шмат агульнага: мы імкнёмся выхоўваць нашых дзяцей правільна, перадаваць ім традыцыйныя каштоўнасці дзядоў і прадзедаў.

Атрымаў шмат эмоцый падчас святочнай імшы. Яшчэ на пад’ездзе да мястэчка ўразіла колькасць машын і людзей, якія сабраліся на свята. Вернікі цёпла прымалі святароў, якія таксама прыехалі на самае вялікае свята парафіі. 

З першых вуснаў

Таццяна і Мікіта Бяляцкія

Мікіта:

– На фэст прыязджаем кожны год. Для нас гэта сямейная традыцыя: заўсёды тут бывалі з бацькамі, цяпер самі. Звычайна хадзілі ў крыжовы шлях, сёлета яго прапусцілі – сын яшчэ зусім маленькі.

Таццяна:

– Менавіта першы дзень фэсту для мяне больш значны. Праходзіш Кальварыю са сваімі думкамі, разважаеш аб жыцці – і так гэта глыбока асэнсоўваеш, што бывае нават цяжка душэўна. Але гэта ачышчае і яднае з Богам і людзьмі. А нядзеля – як падвядзенне вынікаў таго, што ты адчуў, абдумаў, зразумеў.

Анастасія і Дзмітрый Аўдзевічы:

– Мы страемся не прапускаць урачыстасць у Гудагаі. Любім бываць тут, таму што верым і ведаем, што  гэта намоленае месца мае вялікую сілу. Самі з Іўеўшчыны, але калі пераехалі на Астравеччыну?, сталі бываць у гудагайскім сунктуарыі часта. Святыя імшы даюць многае. Тут такая атмасфера! Адчуваем супакаенне, яднанне і падтрымку – яе не бачыш, але яна ёсць. Добра тут думаецца і дыхаецца. І дожджык не палохае: узялі з сабою парасон.

Людміла Барташэвіч:

– У мястэчка  прыязджаю штогод – мне тут падабаецца. Больш таго, нашу асвечаны крыжык кармялітаў. А фэст – вялікае свята і самае важнае не толькі для парафіі, але і ўсяго раёна. У ім сіла яднання. Сюды прыязджаюць біскупы, бывае кіраўніцтва раёна.

Я ў гэтыя дні абавязкова хаджу да споведзі, з каляжанкі ўчора пераадолеоі Крыжовую дарогу. На душы светла і лёгка, тут пакідаю благія думкі і па-іншаму пачынаю ставіцца да непрыемнасцей. Амаль фізічна адчуваю аднаўленне душы…


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович