Праз 50 гадоў сустрэліся выпускнікі Варнянскай СШ

11:00 / 15.07.2025



Адзвінелі ў школах званкі, вучні здалі экзамены. Перад імі – невядомы жыццёвы шлях. І будуць яны ўспамінаць той апошні школьны званок, які адкрываў дзверы ў будучыню… 
Ды раптам той званок прагучаў ізноў і паклікаў: «Збірайцеся, аднакласнікі, на сустрэчу!» 
І не на простую, а на спатканне праз 50 гадоў пасля заканчэння школы. Сёлета вырашылі саб­рацца разам тыя хлопцы і дзяўчаты, якія пакінулі парог Варнянскай сярэдняй школы паўстагоддзя таму.
Як імкліва гады праляцелі, канулі ў лету... Даўно сталі юнакі і дзяўчаты дарослымі жанчынамі і мужчынамі. Але адзін для аднаго мы ўсё тыя ж Валі, Марыі, Ані, Тарэсы, Іваны, Вовы, Чэські...
У апошнюю суботу чэрвеня адбылася доўгачаканая сустрэча аднакласнікаў. Са слязьмі на вачах мы абды­маліся, цалаваліся, ста­ра­ліся пазнаць адзін аднаго – і знаёміліся зноў, бо не бачыліся з некаторымі з мо­манту апошняга званка і змяніліся непазнавальна. Прыглядваліся адзін да аднаго, стараліся пазнаць рысы твару, погляд, ус­­мешку, паходку, якія засталіся ў памяці з далёкага 1975 года.
А як прыемна было пачуць голас нашага любімага класнага кіраўніка Алены Іванаўны Зелянеўскай! На жаль, яна цяпер жыве далёка, узрост і здароўе не дазволілі прыехаць на гэтую сустрэчу, але, дзякуючы сучасным сродкам сувязі, мы змаглі пачуць голас сваёй настаўніцы, а яна – нашы словы падзякі і пажаданні добрага здароўя. 
З Краснадара, са Смаленс­ка, са Смаргоні, з літоўс­кіх гарадоў і вёсак прыехалі былыя аднакласнікі на гэтую сустрэчу. У кожнага засталася радасць у сэрцы ад гэтых хвілін спаткання са сваім юнацтвам.
На жаль, яны вельмі хутка праляцелі. На развітанне мы сказалі адзін аднаму: «Да сустрэчы!» 
Дасць Бог, убачымся зноў!

Это встреча с тобой, 
наша юность!
Когда с детством 
прощались мы на заре,
На прощание нам, 
уходя, улыбнулась –
И осталась навечно 
на школьном дворе.
Мы вернулись к тебе, 
мы вернулись!
Очень долго ты всех здесь ждала.
Мы как в детстве тебе улыбнулись:
Наша юность от нас не ушла.
И в душе, в нашем сердце остались
Эти школьные годы чудесные,
Постепенно от них удаляясь,
Вдохновенно идём в неизвестное. 

Станіслаў КУРЫЛА, в. Ігнацова.