Пра прэмію Урада і перамогі астраўчан – у газеце за 20 чэрвеня
Насычаным на падзеі і ўзнагароды атрымаўся чарговы выпуск раённай газеты “Астравецкая праўда” за 20 чэрвеня.
Так, вы даведаецеся, за што атрымалі прэмію Урада Рэспублікі Беларусь і Падзяку Адміністрацыі Прэзідэнта нашы землякі; выступілі на спаборніцтвах і турзлётах работнікі культуры і адукацыі раёна, а таксама пра перамогу супрацоўніка Астравецкага РАУС у конкурсе прафмайстэрства. Тут жа прачытаеце пра абласную “бронзу” гарадскіх азеляніцеляў; новую кнігу вершаў Аляксандра Марозава і хор ветэранаў, які пацвердзіў званне народнага.
Праект “Тэрыторыя бяспекі” раскажа, як падрыхтаваць дом да зімы, пазнаёміць з астравецкімі ўдзельнікамі абласнога злёту юных выратавальнікаў.
А яшчэ ў выпуску даведаецеся пра лёс салдата Івана Зіміна, пахаванага ў брацкай магіле пасёлка Гудагай; спартыўныя навіны, прачытаеце пра Троіцкі фэст і знойдзеце ўмовы рэдакцыйнага фотамарафону “Люблю Астравеччыну” – гэта яшчэ далёка не ўсё, што ўвайшло ў пятнічны выпуск. Чытайце – і будзьце ў курсе падзей!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.