Удзельнічайце ў фотамарафоне “Люблю Астравеччыну” – і праслаўляйце наш край!
16:00 / 19.06.2025
Для гэта неабходна даслаць да 27 чэрвеня (уключна) на электронную пошту рэдакцыі ostrov_red@ostrovets.by фотаздымкі роднага краю з прызнаннем яму ў любові або яго дасягненнямі за перыяд незалежнасці краіны. На здымку таксама можаце быць вы або людзі, якія праслаўлялі Астравеччыну ў гэты час.
Не забудзьце падпісаць аўтара здымка, а таксама пазначыць, што альбо хто на ім адлюстраваны. Лепшыя фота апублікуем на старонках газеты і ў сацыяльных сетках.