Пра што “Астравецкая праўда” раскажа чытачам у нумары за 17 чэрвеня

15:48 / 16.06.2025

Самыя цікавыя навіны знойдзеце ў нумары “Астравецкай праўды” за 17 чэрвеня.

Так, “раёнка” раскажа, як прайшоў чарговы рэйд старшыні райвыканкама Сяргея Мядзвецкаса па Астраўцы і пасёлку Гудагай і аб тым, як у раёне, прынамсі, у саўгасе “Падольскім”, ідзе касавіца.

Вы даведаецеся, каго члены савета раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” выбралі старшынёй; як у Астраўцы прайшло святочнае мерапрыемства да Дня медыка і чаму здаюць кроў астравецкія донары.

“Час выбраў нас” – пад такой назвай шукайце рэпартаж з раённага выпускнога балю.

У працяг маладзёжнай тэмы: чытайце пра моладзь, якая, не чакаючы “кішэнных” грошай ад бацькоў, зарабляе іх сама.