Пра прафесію бібліятэкара расказалі старшакласнікам Астравеччыны
У старэйшых класах кожны вучань задумваецца над прафесійным выбарам. Сваю справу «рэкламіруюць» школьнікам і супрацоўнікі бібліятэк Астравецкага раёна.
Прафесія бібліятэкара лічыцца адной з найбольш высакародных, бо спецыялісты гэтай галіны дакранаюцца да асноўнага і галоўнага – кнігі. На сустрэчах з будучымі выпускнікамі спецыялісты бібліятэк дэманструюць, што не адстаюць ад прагрэса – у іх арсенале самыя сучасныя сродкі і падыходы.
Міхалішкоўская СШ
Кямелішкаўская СШ
Гімназія №1 Астравец
У межах раённага праекта «Час выбару» у школах Астравеччыны для выпускнікоў ладзяць бібліятэчныя ўрокі, прафарыентацыйныя гадзіны, дыялогавыя пляцоўкі, падарожжы ў прафесію.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, райнная бібліятэка.