Пра скарбы зямлі роднай гаварылі ў Альхоўскай бібліятэцы

11:00 / 12.03.2025

Каб паказаць важнасць фальклору ў жыцці чалавека, у Альхоўскай бібліятэцы прайшла гадзіна «Скарбы зямлі роднай».

На сустрэчы прыгадвалі традыцыйныя беларускія святы, іх значэнне і абрадавасць. Каляды, Купалле, Дзяды і іншыя… Кожнае – унікальнае і самабытнае. Удзельнікі гаварылі пра гісторыю святкавання, абмяркоўвалі абрады ў сваёй мясцовасці і тое, як сучаснасць уплывае на традыцыі. Зразумела, што многія элементы адышлі ў нябыт, але шмат застаецца і зараз.

Фальклорная гадзіна дапамагла атрымаць новыя веды, пазнаёміцца з цікавымі фактамі, а таксама паказала вялікую значнасць вуснай народнай творчасці.




Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.