Міхалішкаўская бібліятэка арганізавала праект у падтрымку беларускай кнігі
У Міхалішкаўскай бібліятэцы стартаваў новы праект «Да роднай мовы крок зрабі», мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя літаратуры на беларускай мове.
Працаваць у гэтым накірунку бібліятэка будзе ў цесным супрацоўніцтве з мясцовай школай.
Запланаваны літаратурныя гасцёўні, творчыя сустрэчы, інсцэніроўкі, выставы літаратуры, акцыі, інтэлектуальныя кавярні, гульні. Галоўная іх задача – удасканаліць навык чытання, развіць маўленчыя і творчыя здольнасці, паглыбіць веды аб багатай спадчыне класікаў беларускай літаратуры і выхаваць шанаванне да роднай мовы.
Акрамя таго, у межах праекта бібліятэка прыме ўдзел у сеткавым чэленджы па стварэнні буклукаў «Мая беларуская дзіцячая кніга».
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.