Пра правапарушэнні супраць жыцця і здароўя гаварылі ў Альхоўскай бібліятэцы
13:00 / 31.01.2025
Удзельнікі праекта Міхалішкаўскай бібліятэцы «Права для ўсіх» сустрэліся ў Альхоўцы.
На гэты раз сабраліся, каб пагаварыць аб правапарушэннях супраць жыцця і здароўя. На сустрэчу з маладым пакаленнем прыйшоў супрацоўнік міліцыі Яўген Арлоўскі, які растлумачыў, чаму такія правапарушэнні адносяць да найбольш сур’ёзных. Госць нагадаў узрост, з якога дзіця можа быць прыцягнута да адказнасці перад законам. Пагутарылі і пра віды злачынстваў, якія падыходзяць пад катэгорыю такіх правапарушэнняў.
Падлеткаў пазнаёмілі з артыкуламі Крымінальнага кодэксу.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.