Бібліякараван «Партызанская паляна» курсіруе па Астравеччыне

20:00 / 10.04.2024



Раённая бібліятэка арганізавала бібліякараван «Партызанская паляна», прысвечаны 80-годдзю вызваленння Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Бібліятэкары наведваюць аддаленыя населеныя пункты, каб не толькі прывезці жыхарам новыя кнігі, але і нагадаць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Першы маршрут бібліякаравана прайшоў праз вёскі Чэхі, Вашкуны, Бабраўнікі.


Арганізатары акцыі, пераапранутыя ў ваенную і медыцынскую формы, падрыхтавалі для слухачоў шчымлівыя вершы і песні пра вайну, прапанавалі паўдзельнічаць у віктарыне.

Вядома, не абышлося без падборкі кніг. Асаблівую ўвагу аддалі выданням, якія распавядаюць пра подзвігі землякоў у часы Вялікай Айчыннай. А вяскоўцы і самі прыгадалі ўспаміны старажылаў і бацькоў-дзядуляў-бабуляў пра тыя жахлівыя гады. 



_____________________________________________________________________________________________________________________________

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.