Крокамі вызвалення Беларусі прайшлі альхоўскія школьнікі

17:00 / 29.01.2024


На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагалася безліч беларусаў. Дзякуючы подзвігу нашых продкаў мы жывём у міры.

У гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды бібліятэкар Альхоўскай бібліятэкі правяла для вучняў малодшых класаў мясцовай школы ўрок «Крокамі вызвалення».

Дзецям расказалі пра жахі вайны, актыўнае супраціўленне нашых воінаў, якія не жадалі аддаць ні пядзі роднай зямлі. Вучні пазнаёміліся з кнігай «Юныя героі», дзе распавядаецца пра хлопчыкаў і дзяўчынак, якія змагаліся на адным узроўні з дарослымі, здзяйснялі сапраўдныя подзвігі. Прыгадалі і тэму генацыду.

Вольга Заянчкоўская, Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор
Фото: Астравецкая раённая бібліятэка