Упершыню прыняў удзел у галасаванні Аляксандр Змітровіч
18:40 / 25.02.2024
Упершыню прыняў удзел у галасаванні Аляксандр Змітровіч
Юнак пасля заканчэння Ашмянскага каледжа працуе, як і бацька, вадзіцелем у КСУП “Гудагай”.
Жыццёвы шлях хлопца толькі пачынаецца, але ўжо сёння ён вызначыў свае жыццёвыя прыярытэты: праца, стабільнасць, мір. За гэта і аддаў свой голас у дзень выбараў.
Са значнай падзеяй у жыцці Аляксандра павіншавала старшыня выбарчай камісіі Наталля Буйнарэвіч і ўручыла на памяць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Ніна АЛЯКСЕЕВА.