На Островетчине начались чудеса

09:20 / 18.12.2023


На Астравеччыне пачаліся “Цуды на Каляды”. І першымі іх адчулі маленькія і дарослыя жыхары дома сямейнага тыпу ў райцэнтры.

Як жа не паверыць у цуд, калі навагоднія святы яшчэ не надышлі, а ў госці да сям’і Гродэль ужо завіталі Снягурачка і Дзед Мароз. Маладыя, актыўныя, усмешлівыя – нездарма ў райкаме ГА БРСМ падпрацоўваюць. І пачалі яны хлопчыкаў і дзяўчынак забаўляць: хараводыкарагоды вадзілі, песні спявалі, конкурсы праводзілі. Дзетвары ўсё было даспадобы і яна радасна пляскала ў далоні. Вядома ж, не абышлося і без падарункаў: кожны атрымаў ад чараўніка салодкія прысмакі.



На развітанне дзеці паабяцалі гасцям быць паслухмянымі, дапамагаць бацькам і запрашалі Снягурачку і Дзеда Мароза прыходзіць яшчэ. Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды” толькі пачынаецца, таму, спадзяёмся, у дом сямейнага тыпу чараўнікі ці іх памочнікі завітаюць яшчэ неаднойчы. 



Текст:
Фото: Марина Мацкевич