Александра Ганулич из Ворнянской школы – лучшая в “Силе закона”

11:00 / 15.12.2023


Аляксандра Гануліч з Варнянскай СШ і Дар’я Сунэлік з СШ №3 прадстаўлялі Астравеччыну на абласным этапе прававога турніру “Сіла закона” – і вярнуліся з узнагародамі.

Конкурс праходзіў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Удзельнікі выконвалі заданні прававой тэматыкі.

У выніку вучаніца 9 класа Варнянскай СШ Аляксандра Гануліч прадэманстравала выдатныя веды, бліскуча адказала на ўсе пытанні – і стала пераможцай.

Дар’я Сунэлік таксама годна справілася з заданнямі – і заняла 3-е месца.

Віншуем дзяўчынак з цудоўнымі вынікамі! А Аляксандры жадаем удачы на рэспубліканскім этапе.


Текст:
Фото: з архіва райкама ГА БРСМ