ФК «Островец» в юбилей города не удалось обыграть «Макслайн»

19:21 / 19.08.2023

IMG_2243.jpg

Яшчэ адным відовішчам у юбілей горада быў матч рэспубліканскага чэмпіянату першай лігі паміж ФК “Астравец” і віцебскім “Макслайнам”.

Гульня праходзіла на хатнім стадыёне – і ці трэба казаць, што нашым футбалістам вельмі хацелася зрабіць прыемны падарунак Астраўцу з нагоды юбілею. Аднак першы тайм прайшоў не на карысць “зялёна-белых”: на перапынак яны пайшлі прайграючы 0:3.

Пакуль каманды пераводзілі дух, гледачоў парадавалі прыгожым нумарам юныя наведвальніцы школы эстэтычнай групавой гімнастыкі “Аіста”. Чаканым для гледачоў быў традыцыйны розыгрыш прызоў. На гэты раз удзельнічалі ўсе прысутныя на стадыёне і было разыграна 15 падарункаў ад партнёраў ФК “Астравец”.

У другім тайме ўдача, нарэшце, вярнулася да астраўчан: на 63-й хвіліне Уладзіслаў Яцкевіч адыграў адзін мяч, а на 76-й – Мацвей Каліноўскі зрабіў лік 2:3.

Аднак радасць “зялёна-белых” была нядоўгай: сапернікі ў гэтай гульні здолелі забіць яшчэ 2 галы. Матч скончыўся з лікам 2:5 на карысць “Макслайна”.

IMG_2264.jpg

IMG_2249.jpg

IMG_2257.jpg

IMG_2260.jpg

IMG_2261.jpg

IMG_2270.jpg

IMG_2291.jpg

IMG_2245.jpg

Текст:
Фото: Марина Мацкевич