Школьники Островетчины провели благотворительную акцию "Чудеса на Рождество"

15:00 / 15.02.2013
Рабіць добрыя справы прыемна і дзецям, і дарослым. Менавіта добрымі справамі вырашылі заняцца школьнікі падчас калядных і навагодніх свят і арганізавалі штогадовую дабрачынную акцыю “Цуды
на Ражаство”.

Штогод напярэдадні Новага года, каталіцкіх і праваслаўных каляд раённы савет грамадскага аб’яднання БРПА сумесна з піянерскімі дружынамі раёна аказваюць увагу, клопат і падтрымку тым, хто мае ў гэтым патрэбу.
Сёлета ўсе піянерскія дружыны прынялі актыўны ўдзел у зборы падарункаў, арганізавалі раённы дабрачынны кірмаш “Мы разам!”, дзякуючы чаму змаглі аказаць дапамогу хворым дзецям. А таксама набылі падарункі для сваіх равеснікаў, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Астравецкага раёна.
Падчас акцыі рабяты таксама прынялі ўдзел у конкурсе “Цяпло маіх рук – табе, мой сябар!” – і стварылі прыгожыя рэчы сваімі рукамі. Лепшыя работы піянераў з розных школ раёна цяпер удзельнічаюць у абласным этапе рэспубліканскай акцыі “Цуды на Ражаство”.
Лепшая “Чырвоная рукавічка” з навагоднімі і раждзественскімі пажаданнямі атрымалася ў членаў піянерскіх дружын “Мара” Рымдзюнскай школы з беларускай мовай навучання, імя Іосіфа Гашкевіча Мальскага НПК, імя Івана Ушакевіча Дайлідскай школы.
Але на гэтым добрыя справы піянераў раёна не скончыліся. Кожная піянерская дружына падрыхтавала падарункі для выхаванцаў дзіцячых дамоў. Лепшымі сталі падарункі членаў піянерскіх дружын імя Алега Кашавога Гудагайскай СШ і Альхоўскай СШ, імя І. Буцько Падольскага НПК, імя Іосіфа Гашкевіча Мальскага НПК.
Піянеры пайшлі далей і арганізавалі дабрачынны кірмаш, на якім прадавалі прыгожыя вырабы і прысмакі, зробленыя ўласнымі рукамі. Больш за ўсе грошай, якія затым былі накіраваны да дапамогу дзецям, выручылі ад правядзення дабрачыннага кірмашу піянеры дружын імя Івана Мартынава Спондаўскай школы, Алега Кашавога Гудагайскай СШ, Вольгі Соламавай Трокеніцкай школы і Зоі Касмадзям’янскай СШ №1.


-------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.

Фота з сайта mobilmusic.ru.