Ганаровай граматай абласнога камітэта прафсаюзаў узнагароджана Надзея Шарэйка

14:08 / 29.03.2023

Ганаровай граматай Гродзенскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадскую дзейнасць і садзейнічанне галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці ўзнагароджана выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Надзея Шарэйка.

IMG_1232.JPG

Надзея Паўлаўна, акрамя таго што з’яўляецца сапраўдным прафесіяналам – дастаткова ўспомніць шматгадовае кіраўніцтва ансамблем народнай музыкі “Скарбніца” і шматлікія перамогі яе вучняў на розных конкурсах, яшчэ і актыўны грамадскі дзеяч. 35 гадоў узначальваць прафсаюзную арганізацыю – гэта не жартачкі, а вялікая праца. Якая была па вартасці ацэнена абласным прафсаюзным камітэтам.

Падчас пасяджэння савета раённага аб’яднання прафсаюзаў Ганаровую грамату Надзеі Шарэйцы ўручыў старшыня абласнога аб’яднання Віктар Лісковіч. Прыемная падзея стала не толькі нагодай для віншаванняў, але і для цёплых успамінаў: маладыя ўрач акушэр-гінеколаг Віктар Лісковіч і выкладчык музыкі Надзея Шарэйка добра ведалі адзін аднаго.

Текст: Нина Рыбик
Фото: Алёна Ганулич