Репортёр выходит в свет: “Белорусская молочка – лучшая!”

16:00 / 17.03.2023

Многая прадукцыя айчыннай вытворчасці за апошнія гады стала брэндавай. Яна робіць нашу краіну пазнавальнай у свеце – гэта і аршанскі лён, і лідскі квас, і нёманскі крышталь, і рагачоўская згушчонка, і бабруйскі зефір ...

На вуліцах горада карэспандэнт высвятляў, якія беларускія тавары карыстаюцца даверам і попытам у астраўчан і гасцей.

IMG_2626.JPG

Аляксандра Андраловіч, прыбіральшчык:

– Беларускія прадукты – гэта не толькі смачна, але і якасна. Айчынную харчовую вытворчасць ацаню на моцную 10-ку. Пастаянна набываю мясныя паўфабрыкаты – ахалоджаны фарш, каўбаскі, кускавую кураціну – вытворчасці маладзечненскай фірмы “Юлайн”. Падабаюцца “брэст-літоўскія” сыры, малако, смятана. Пламбір “Белы полюс” – самае любімае марожанае. Працуючы ў магазіне, заўважыла, што людзі часцей выбіраюць тавары такіх харчовых брэндаў, як “Беллакт”, “Мінская марка” і “Савушкін прадукт”.

IMG_2631.JPG

Наталля Рабцава, пенсіянерка:

– Раней падабаўся хлеб-цаглінка, асабліва цёплы, з хрумсткай скарыначкай – цяпер яго не ем. Часта набываю прадукцыю мясцовай “кулінарыі”: паверце , такіх смачных і тлустых салёных селядцоў і скумбрыі, як там, больш нідзе ў Астраўцы не адшукаеце. Гервяцкую тушонку лічу брэндам нашага краю.

Цяпер у горадзе шмат магазінаў і гандлёвых сетак, дзе прадстаўлены шырокі асартымент прадуктаў рознай вытворчасці. Тым не менш, заўсёды набываю нашы торты. Відаць, гэта настальгія па савецкім часе і звязанымі з тым перыядам успамінамі. (Усміхаецца.)

IMG_2640.JPG

Алена Урбановіч, медыцынская сястра:

– Падабаецца лінейка прадукцыі кандытарскай фабрыкі “Камунарка”, асабліва шакаладкі. На паліцах магазінаў выбіраю мясныя вырабы гродзенскай і брэсцкай вытворчасці. У нас якаснае і даступнае па кошце, калі параўноўваць з суседнімі краінамі, дзіцячае харчаванне. Касметыку з большага набываю айчынную: з апошняга – памада і туш ад беларускага вытворцы “Люкс візаж”.

IMG_2656.JPG

Сяргей Бочка, інжынер сувязі:

– Малако, тварог, смятана, глазураваныя сыркі – выдатнай якасці. Увогуле да харчовых прадуктаў пытанняў няма. Беларусы з большага набываюць ноўтбукі, тэлефоны, бытавую тэхніку замежнай вытворчасці.

IMG_2649.JPG

Віктар Алёкса, галоўны заатэхнік:

– Шмат гадоў працую ў раённым аграпрамысловым комплексе. І з веданнем справы ўсім раю набываць смаргонскія малочныя прадукты – гэта якасная сыравіна, адладжаная тэхналогія вытворчасці, непараўнальны смак і арыгінальная рэцэптура.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич