Інфармацыйная група Ірыны Тальчук сустрэлася з ваеннаслужачымі вайсковай часці 7434

09:16 / 17.03.2023

 Інфармацыйная група Ірыны Тальчук сустрэлася з ваеннаслужачымі вайсковай часці 7434.

908808080.jpg

На дні інфармавання насельніцтва абмяркоўвалі тэмы захавання гістарычнай памяці, прафілактыкі кіберправапарушэнняў, пажарнай бяспекі.

Пра хатынскую трагедыю, выяўленыя факты генацыду нашага беларускага народа, у тым ліку на Астравецкай зямлі, і расследаванне гэтых злачынстваў гаварыў намеснік пракурора раёна Аляксандр Лях.

Даваў парады, як не трапіць у сеткі кіберзлачынцаў, прыводзіў найбольш распаўсюджаныя схемы ашуканства па выведванні рэквізітаў банкаўскіх картак і крадзяжоў у сферы высокіх тэхналогій начальнік аддзялення ДАІ Уладзімір Александровіч.

9900090.jpg

Чым небяспечны выхад на лёд, чаму нельга выпальваць сухую траву, што рабіць, каб не здарылася вогненная трагедыя расказваў Дзмітрый Радомскі. Ён нагадаў дарослым і пра рызыку, калі дзеці застаюцца адны дома, – асаблівую актуальнасць гэта тэма набывае падчас канікул.

12121221.jpg

Пагаварылі ўдзельнікі дня інфармавання і пра развіццё нашага горада, яго будаўніцтва, інфраструктуру – завочную экскурсію па Астраўцы мінулага, цяперашняга і будучага правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.

Падрыхтавала Рыта ДРЭМА

Фота з архіва в/ч 7434.

Текст: