Кім ганарацца падольскія вучні?

15:09 / 16.12.2022

56465.jpg

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Падольскай СШ Тамара Качкан прапанавала вучням 10 класа напісаць сачыненне па тэме «Яго імя – гонар Астравеччыны». Разважанні школьнікаў парадавалі выкладчыцу. 

– Асоб, вартых гонару землякоў, дзеці выбралі дастойных, – гаворыць Тамара Іосіфаўна. – Да прыкладу, Аліна Каралькевіч лічыць, што трэба ганарыцца Казімірам Сваяком. Чаму? «Ён ніколі не забываў сваю малую радзіму – вёсачку Барані, дзе нарадзіўся, адкуль адправіўся ў вялікую дарогу. Гэты непаўторны край даў яму шмат: тут ён раскрыўся як асоба, пачаў сваю асветніцкую і творчую дзейнасць», – піша дзяўчынка. 
Арцём Коўшык, узрушаны нядаўняй сустрэчай з паэтам Станіславам Валодзькам, лічыць, што такім земляком могуць ганарыцца не толькі жыхары Падольцаў, а ўся Астравеччына. 
Настаўнік з вялікай літары светлай памяці Людміла Фабіянаўна Валадзько ў свой час вучыла маці Рэнаты Міцкун – мусіць, яна шмат расказвала дзяўчынцы пра тое, які гэта быў за чалавек і педагог, – дзяўчынка пераканана, што такія людзі складаюць гонар Астравеччыны.
Узгадалі вучні і іншых вядомых у раёне людзей, чые жыццё і справы, на іх думку, прымнажаюць славу нашага раёна.  

Текст: Нина Рыбик