Дзяцей сваіх дзяцей выхоўвае сёння Тарэса Палтаран

16:01 / 02.10.2022
СШ №1 для Тарэсы Іванаўны Палтаран – першая школа ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Сюды яна некалі прыйшла маладым спецыялістам. Тут на працягу трынаццаці гадоў працавала настаўнікам хіміі і біялогіі, затым сем гадоў была дырэктарам школы. На нейкі час пакінула родную вучэльню: працавала першым намеснікам начальніка раённага аддзела адукацыі, загадчыкам Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1…

Прымерыўшы статус пенсіянера, Тарэса Іванаўна зноў вярнулася ў родную першую школу, на гэты раз – выхавальнікам групы падоўжанага дня. 
Адметна, што яна цяпер працуе з 1 «В» класам, настаўнікам у якім з’яўляецца яе былая вучаніца Наталля Грыцкевіч. А адна з дапытлівых «першачкоў» – Даша Грыцкевіч, дачка Наталлі Аляксееўны.

Вось і атрымліваецца, што Тарэса Іванаўна выхоўвае ўжо дзяцей сваіх дзяцей. Для якіх, спадзяецца, як і для яе СШ №1, назаўжды будзе першай, адзінай, роднай. 


Текст: Нина Рыбик