Як вучні Альхоўскай школы дэгуставалі сямейныя стравы

15:00 / 21.09.2022

Гастранамічны фэст “Беларуская нацыянальная кухня” прайшоў у Альхоўскай сярэдняй школе.

Падчас тыдня беларускай мовы і літаратуры школьнікі пачатковых класаў прыдачыніліся да традыцый і звычаяў нашых продкаў, гісторыі беларускай кухні і заняліся прыгатаваннем беларускіх страў.

Дзеці рыхтавалі стравы па рэцэптах, якія засталіся ад бабуль, а потым знаёмілі з імі сваіх аднакласнікаў. Дзяруны, цыбрыкі, аладкі з мёдам, малінавым варэннем і смятанай, бабка са скваркамі, бліны, халаднік, пызы (суп малочны з клёцкамі), калдуны, дранікі, піражкі з бульбянога пюрэ, сала, смажаная рыба, салёныя агуркі, хатні хлеб – страў, якія вучні выставілі на сталы, было шмат.

Цікава прайшла і абарона падрыхтаваных школьнікамі разам з матулямі страў: дзеці сустракалі журы ў беларускім нацыянальным адзенні, загадвалі загадкі, расказвалі прымаўкі, дзяліліся сакрэтам прыгатавання, расказвалі, што яны гатуюць на сямейныя святы, праводзілі гульні.

Смачным і яркім момантам стала дэгустацыя. Дзеці з апетытам каштавалі стравы сваіх сяброў, запісвалі рэцэпты, каб потым пазнаёміць з імі родных.





Валянціна МІХАЙЛАВА, Альхоўская СШ.