Як правялі чэрвень вучні Альхоўскай школы, расказалі члены гуртка “Юны журналіст”

11:56 / 05.07.2022
450

Штогод у чэрвені ў Альхоўскай школе адбываюцца цуды: яна ператвараецца ў аздараўленчы лагер, выхаванцы якога адпраўляюцца ў падарожжа па свеце – наведваюць спартыўныя спаборніцтвы, ездзяць на экскурсіі. Спачатку, вядома ж, адбываецца знаёмства з важатымі і паміж сабою, каб не падарожнічаць па адным.

З цікавасцю мы ўдзельнічалі ў шматлікіх праграмах лагера “Восьмы цуд свету”. У памяці застануцца яркія святы, займальныя гістарычныя маршруты, прыгодніцкія квэсты, фотапрагулкі, аналагі тэлевізійных тэлеперадач, якія дапамагалі нам праверыць сваю эрудыцыю.

Апошні дзень у лагеры – гэта расстанне з сябрамі, завяршэнне кароткага, але вельмі насычанага на адкрыцці і прыгоды часу. І часта адбываецца так, што апошні дзень у лагеры становіцца першым днём шматгадовай дружбы. Дзякуючы сацыяльным сеткам і мэсэнджарам, удзельнікі змены змогуць стасавацца і далей, няхай і віртуальна.

Кожны павёз з сабой невялікі сувенір: кубак з лагатыпам лагера. З задавальненнем мы складалі ў сумкі граматы і падарункі, заваяваныя падчас конкурсаў і спаборніцтваў.

Мы не развітваемся з “Восьмым цудам свету”, а кажам яму да пабачэння!


Члены гуртка “Юны журналіст” лагера “Восьмы цуд свету”, Альхоўская СШ.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений