Вясковыя могілкі перададзены на баланс РУП ЖКГ

10:13 / 12.06.2022
514

IMG_0446.jpg

Падтрыманнем парадку на вясковых могілках цяпер будзе займацца РУП ЖКГ.

Кажуць, пра маральны стан грамадства можна меркаваць па тым, які парадак на месцах пахавання продкаў. На Астравеччыне гарадскія і сельскія могілкі стараннямі людзей і органаў мясцовай улады ў большасці сваёй добраўпарадкаваны. І ўсё ж з доглядам іх у вёсках існавалі пэўныя праблемы: у сельвыканкамаў, на балансе якіх яны знаходзіліся да нядаўняга часу, не хапала ні сродкаў, ні іншых рэсурсаў, каб падтрымліваць могільнікі ў належным стане.

Нядаўна прынята рашэнне аб перадачы вясковых могілак на баланс РУП ЖКГ. Камунальнікі будуць сачыць за парадкам, вывозіць смецце, у выпадку неабходнасці выразаць аварыйныя дрэвы. Абавязкам сельвыканкамаў па-ранейшаму застаецца падтрыманне чысціні на прылягаючай тэрыторыі.

Ніна РЫБІК,

фота з архіву рэдакцыі.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Нина Рыбик
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений