Зарегистрированы кандидаты в депутаты в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь

13:00 / 25.08.2012

22 жніўня акружная выбарчая камісія Смаргонскай выбарчай акругі №59 на сваім пасяджэнні прыняла рашэнні №№ 2 і 3 аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Праверыўшы адпаведнасць парадку вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь патрабаванням Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і неабходныя для рэгістрацыі кандыдатаў дакументы, акружная выбарчая камісія ў адпаведнасці з артыкуламі 42 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прыняла рашэнне зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу рэспублікі Беларусь па выбарчай акрузе №59:
КОКАША Валерыя Уладзіміравіча, 7 лістапада 1951 года нараджэння, генеральнага дырэктара праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”, які пражывае ў горадзе Гродна, беспартыйнага;
УЛАСЕВІЧА Мікалая Міхайлавіча, 25 чэрвеня 1951 года нараджэння, пенсіянера, які пражывае ў аграгарадку Варняны Астравецкага раёна, члена Аб’яднанай грамадзянскай партыі.