Якія творчыя вяршыні скарыліся астраўчанам у красавіку

15:00 / 07.05.2024

Красавік для астравецкіх талентаў выдаўся багатым на творчыя іспыты – і прынёс нашым землякам заслужаныя ўзнагароды.

Вучні дзіцячай школы мастацтваў засвяціліся на адкрытым абласным конкурсе юных талентаў «Вясёлка надзей» у Навагрудку. Лізавета Рыжэўская, якая іграе на цымбалах, прывезла Дыплом лаўрэата І ступені, а Яўген Бразінскі (гітара) адзначаны граматай за паспяховае выступленне.


Прадстаўнікі нашага раёна працягваюць скараць і тэарэтычныя вяршыні. Добрыя вынікі дэманструе вучань Кемелішскага філіяла ДШМ Канстанцін Ганчарэвіч. На гэты раз хлопец заваяваў Дыплом ІІ ступені на абласной тэарэтычнай алімпіядзе, якай прайшла на базе Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа.


Шмат узнагарод узялі нашы юныя зорачкі на адкрытым фестывалі-конкурсе Art#Мішка ў Смаргоні. Лаўрэатамі І ступені сталі  Валерыя Заянчкоўская і Дар’я Арцем’ева (эстрадны вакал),  Максім Канюховіч (ударныя інструменты), Еўніка Пілецкая (фартэпіяна) і фартэпіянны дуэт Еўнікі Пілецкай і Васіліны Васіленкі. Лаўрэата ІІ ступені заваяваў Павел Ерох (эстрадны вакал), а Васіліна Васіленка (фартэпіяна) і Сафія Гіль (скрыпка) атрымалі лаўрэатаў ІІІ ступені. З Дыпломамі І ступені вярнуліся Мілана Лыудзіна (акадэмічны вакал), Лізавета Лукойць (эстрадны вакал) і Савелій Пілецкі (фартэпіяна). Паліна Ерына (эстрадныя спевы) узнагароджана  Дыпломам ІІІ ступені.





З 2-м месцам вярнуўся з рэспубліканскага адкрытага конкурсу па дзіцячай харэаграфічнай творчасці «Брава, дзеці!» танцавальны калектыў «Карамельки» ДШМ.



Артысты Альхоўскага сельскага клуба ўдала дэбютавалі на ІХ адкрытым рэгіянальным фестывалі-конкурсе «Шанс» у аг. Парэчча. Канстанцін Ермаковіч стаў лаўрэатам ІІІ ступені, Сафія Рылькова – лаўрэатам ІІ ступені, а Анастасія Ляховіч заваявала Гран-пры.





Чарговую ўзнагароду паклала ў скарбонку сваіх дасягненняў майстар народных промыслаў Алена Малышава: на свяце-кірмашы вырабаў рамеснікаў «Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня» астраўчанка атрымала Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «Лепшая калекцыя традыцыйных велікодных вербаў».




Текст: Светлана Фёдорова