Святы і памятныя даты 16-22 красавіка

11:03 / 18.04.2022
СЁЛЕТА СПАЎНЯЕЦЦА

465 гадоў (1557) з часу першага пісьмо­вага ўспаміну пра вёскі Бабраўнікі і Бадзівалы.

440 гадоў (1582) з часу першага ўспаміну ў пісьмовых крыніцах пра Вавяраны і Ліпнішкі, сёлаў у маёнтку Астравец (уласнасць Соф’і Аляксандраўны Хадкевічаўны, удавы Яраша Карыцкага).

70 гадоў (1952) назад вясной калгасы імя Сталіна, «Чырвоны Кастрычнік» і «Новае жыццё» на рацэ Лошы каля хутара Янава пачалі будаўніцтва Янаўскай гідра­электрастанцыі магутнасцю 150 кілават. Здадзена ў эксплуатацыю ў 1955 годзе.

70 гадоў (1952) назад Варнянская сямігадовая школа рэарганізавана ў сярэднюю.

Святы і памятныя даты

17 красавіка
Вялікдзень (каталіцкі) 
Вербная нядзеля (праваслаўная)
Сусветны дзень гемафіліі (міжнароднае свята)

18 красавіка
Сусветны дзень радыёаматараў (неафі­цыйнае свята)
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў (міжнароднае свята)

22 красавіка
Дзень Зямлі (міжнароднае свята) 

Падрыхтавалі  Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.