Святы і памятныя даты 9-15 красавіка
10:41 / 11.04.2022
475 гадоў (1547) з першага ўспаміну ў пісьмовых крыніцах вёскі Індрубкі.
35 гадоў (1987) з часу, калі ў Астраўцы быў створаны вучэбны камбінат раённага аграпрамысловага аб’яднання, які пазней перайменавалі ў цэнтр падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Астравецкага райсельгасхарчу.
5 гадоў (2017) таму дзіцячая бібліятэка атрымала памяшканне ў новым сучасным будынку ў мікрараёне №2 Астраўца.
СЁЛЕТА АДЗНАЧАЕЦЦА
140 гадоў (1882) з дня нараджэння Тайца Майсея, яўрэйскага пісьменніка (паэта і празаіка).
Нарадзіўся ў вёсцы Вартачы (цяпер хутар Астравецкага раёна). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Друкаваўся з 1902 года. У Маскве выйшлі яго паэма «Кніга хронік», зборнік вершаў «Далоні да сонца» (1923), раманы «Смерць таварыша Вулі» (1929), «Інфузорная зямля» (1931)… Дзве кнігі і па назве звязаны з Беларуссю – зборнік апавяданняў «Кара Смаргоні» і паэма «Беларусь». Абедзве кнігі пабачылі свет у 1930-м.
Памёр у Маскве ў 1935 годзе.
Святы і памятныя даты
10 красавіка
Вербная нядзеля (каталіцкая)
Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны (прафесійнае свята).
Міжнародны дзень руху супраціўлення
11 красавіка
Сусветны дзень барацьбы з хваробай Паркінсона (міжнароднае свята)
Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
12 красавіка
Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі (міжнароднае свята)
13 красавіка
Сусветны Дзень рок-н-рола (міжнароднае свята)
15 красавіка
Міжнародны дзень культуры
Дзень экалагічных ведаў (міжнароднае свята)
Падрыхтавалі Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.