Канікулы ў рэжыме ЗЛЖ: вясенні інтэрактыў варнянскіх школьнікаў

11:27 / 05.04.2022

Падчас канікулаў выхаванцы дзённага аздараўленчага лагера “Сонечная планета” Варнянскіх ясляў-сада – сярэдняй школы далучыліся да абласной акцыі “Канікулы ў рэжыме ЗЛЖ”. Свае ўражанні і назіранні дзеці адлюстравалі на старонках вясенняга інтэрактыўнага альбома.

Накірунак кожнага дня змены быў закладзены ў назвах старонак альбома. Так, на старонцы “#вясна#канікулы#адпачываемразам” школьнікі падзяліліся сваім настроем і выказалі пажаданні на будучы адпачынак. Старонкі “#вясна#бяспека#дапамогапобач” і “#вясна#здароўе#урэжымеЗЛЖ” запоўнілі карыснымі парадамі, памяткамі. Выхаванцы паўтарылі правілы бяспечных паводзін, удзельнічаючы ў акцыі “Бяспечныя канікулы”, інтэрактыўнай гульні “Быць здаровым модна”.

Яркія і пазітыўныя ўражанні пакінулі экскурсія па малой радзіме, наведванне майстар-класа ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі – гэта бачна на старонцы “#малаярадзіма#традыцыі#пазнаёмразам”.

Шэсць дзён праляцелі вельмі хутка, але старонкі вясновага фотаальбома дазволяць надоўга захаваць самыя цёплыя і прыемныя ўражанні дзяцей і настаўнікаў.




Таццяна ЛАКЕВІЧ, намеснік дырэктара лагера.