Хто містэр і міс сярод астравецкай моладзі

09:08 / 05.04.2022

Стала вядома, хто “Містэр і Міс БРСМ” Астравеччыны, – падведзены вынікі аднайменнага конкурсу, які праводзіла раённая маладзёжная арганізацыя.

Удзельнікі павінны былі даслаць здымак і кароткае відэа аб сваёй дзейнасці ў якасці актывіста БРСМ. У выніку на званне маладзёжнай “Міс” прэтэндавала 7 дзяўчат: Інга Мундуць і Дар’я Дарашкевіч з СШ №2, Паліна Ярмак з Міхалішкаўскай СШ, Дар’я Пятровіч з гімназіі №1, Юлія Курыла з СШ №1, Вікторыя Іванцэвіч з Кямелішкаўскага НПК і Дар’я Раван з Рытанскага НПК.

А вось за тытул “Містэра” змагалася толькі 3 удзельнікі: Кірыл Малышка з СШ №2, Эдгар Кардзіс з Гервяцкай СШ і Арцём Рагознеў з гімназіі №1.

Усе канкурсанты прадставілі прыгожыя здымкі і змястоўныя відэа. Званні “Містэр і Міс БРСМ” заваявалі Эдгар Кардзіс і Юлія Курыла.

Віншуем! Пераможцаў чакаюць прызы ад арганізатараў.


Текст: