Астраўчанка Юлія Курыла – лепшая ў прававым турніры

14:33 / 17.12.2021

Вучаніца СШ №1 Юлія Курыла перамагла ў раённым этапе рэспубліканскага прававога турніра “Сіла Закона”.

– Гэты праект накіраваны на тое, каб зацікавіць падрастаючае пакаленне і паглыбіць іх веды ў прававой культуры, – адзначыла першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец. – На турніры падлеткі не толькі выконвалі адпаведныя заданні, але адначасова пачэрпнулі новую і карысную інфармацыю.

Удзельнікамі раённага этапу праекта сталі старшакласнікі Кямелішкаўскага, Спондаўскага і Варнянскага НПК, Міхалішкаўскай СШ і Рымдзюнскай СШ з літоўскай мовай навучання, гімназіі №1, СШ №1, СШ №2 і СШ №3. Яны на хуткасць адказвалі на 35 пытанняў на прававую тэматыку. Найлепш з гэтым справілася Юлія Курыла з СШ №1, якая прадставіць Астравецкі раён на вобласці.

Жадаем удачы!







Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.


Текст: Главный администратор