Вакальная група «Аксаміткі» Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адзначыла юбілей

15:09 / 28.03.2022
За пяць гадоў самадзей­ны калектыў здолеў дасягнуць пэўных вышынь выканаўчага майстэрства, напрацаваў годны рэпертуар. І стаў добра вядомым у раёне.

А пачыналася ўсё проста. Група пенсіянерак палюбіла бываць у аддзяленні дзённага знаходжання людзей пажылога ўзросту, дзе іх цёпла сустракалі супрацоўнікі Вольга Станіславаўна Клімчэня (пазней яе змяніла Галіна Сярге­еўна Нядзвецкая), Аксана Ген­ры­хаўна Свірская, Тамара Аляк­сандраўна Лукша. Пры­хо­дзі­лі, рассаджваліся за сталом з рукадзеллем – вязаннем, шыццём, пляценнем, дэкупажам... Са­ма­робкі заставаліся ў цэнтры – для будучых выстаў. Так ужо заведзена: працуюць майстрыхі звычайна з песняй, гэта даўняя і любімая традыцыя. У спеўках адразу вызначыліся галасы і музычныя здольнасці. Неўзабаве ства­рыліся вакальная і танцавальная групы, спачатку пад агульнай назвай «Чаромушкі». Пазней так сталі называць сябе танцоры, а спевакі нейкі час заставаліся безыменнымі.



Усё вызначыў выпадак. У лютым 2017 года па вопыт у арганізацыі вольнага часу пенсіянераў да астраўчан прыехалі калегі са Смаргонскага ТЦСАН «Цёплы дом». Ды яшчэ з музычным супра­ваджэннем – вакальнай гру­пай «Крынічанька» і яе кі­раў­­ні­ком Васілём Карпяцом. Цу­доў­­ны канцэрт далі смаргонцы! Аст­раў­чанам зрабілася трохі зай­здросна. І тагачаснае кіраў­ніцтва цэнтра звярнулася да Васіля Антонавіча: 

– А ў нас вы такі калектыў стварыць змаглі б?


– Чаму ж не! 

Пачаліся рэпетыцыі. А потым – і гастролі. Першы канцэрт адбыўся на сцэне Дома культуры аграгарадка Падольцы. Гледачам ён спадабаўся, аддзячылі шчырымі апладысментамі. Выступалі, і неаднойчы, перад насельнікамі тутэйшага дома сумеснага пра­жывання адзінокіх людзей – філіяла ТЦСАН, пацыентамі Міха­лішкаўскай баль­ніцы сястрын­скага догляду. Некалькі разоў творчы ветэранскі калектыў гасцяваў у аграгарадку Варняны, выступаў на сцэне мясцовага Дома культуры. З захапленнем слухалі варнянцы песню сваёй зямлячкі Людмілы Кухарэвіч «А мы не старыя». І падхоплівалі прыпеў!
Затым былі паспяховыя выступленні на сцэне кінакан­цэртнай залы «Астравец» і ў лесапарку. У калектыва з’явілася «візітная картка» – песня пад назвай «Аксаміткі», словы і музыка напісаны ў сааўтарстве Таісай Сямёнавай і Васілём Карпяцом. Чаму менавіта «Аксаміткі»?  Таму, што ўсім падабаюцца гэтыя пяшчотныя яркія кветкі, якія цвітуць да самых халадоў і нават першыя замаразкі вытрымліваюць. Ды і ўзрост у спявачак залаты, а значыць – цёп­лы, аксамітавы.

Спевакі і танцоры хоць і падзяліліся на асобныя калектывы, але часта выступаюць разам, дапаўняючы, як бы ілюструючы адзін аднаго. Цяпер без іх не праходзіць ніводная імпрэза ў цэнтры – ні Калядкі, ні Масленіца, ні свята кветак, ні рэтра-вечарыны. Тым больш разгуляцца ёсць дзе – пабудаваны невялікі амфітэатр на тэрыторыі цэнтра, і ў цёплую пару года ён не пус­туе. А ў халодную выручае актавая зала, дзе праходзяць усе ўрачыстасці.
Пераканаўшыся, што «Акса­міт­­кі» заявілі аб сабе ўсур’ёз і надоўга, цэнтр праявіў клопат пра сваіх артыстаў і справіў ім прыгожыя сцэнічныя ўборы.
Юбілей творчага калектыву не застаўся незаўважаным. Адмі­ністрацыя цэнтра на чале з дырэктарам Святланай Казі­мі­­раўнай Куцько і загадчыкам аддзя­­­лення дзённага знахо­джан­­ня Дзіянай Станіславаўнай Кісель разам з іншымі супра­цоў­­ніцамі падрыхтавалі цудоў­ную прэзентацыю – з мноствам фота­сведчанняў «баявога шляху» групы, з віншаваннямі і сардэч­нымі пажаданнямі на будучыню. Такі вось адмысловы экскурс у гісторыю атрымаўся.



Пяць гадоў – тэрмін невялікі, але змены прынёс, прынамсі, у аса­бовым складзе групы – двое удзельнікаў, на жаль, адышлі ў іншы свет, некалькі вы
ехала з Астраўца. На іх месца прыйшлі новыя шанавальнікі песень сваёй маладосці. І цяпер іх дванаццаць: сапрана – Данута Францаўна Чарнушэвіч, Марыя Карлаўна Васілёнак, Тамара Архіпаўна Анд­ралойць, Ніна Іванаўна Пульша, Галіна Сяргееўна Нядзвецкая, Наталля Пятроўна Зубенка, альты – Ганна Іосіфаўна Каралевіч, Марыя Іванаўна Дземяшкевіч, Тарэса Уладзіславаўна Коўшык, Лілія Баляславаўна Анімуцкая, Святлана Іванаўна Мешкіс і аўтар гэтых радкоў.

Творчы працэс працягваецца. Прычым не толькі ў музычным, але і ў размоўным, тэатральным жанрах. У праграмах канцэртаў значацца дасціпныя байкі Наталлі Зубенка, прыдуманыя ёю ж або ўзятыя з літаратуры інсцэніроўкі. Нярэдка гучаць і аўтарскія паэтычныя творы. А песні ў рэпертуары «Аксамітак» розныя: беларускія, рускія, польскія.

Раз на тыдзень калектыў збі­раец­­ца на рэпетыцыі. Дружна і з вялікай ахвотай. Удзельніцы пры­знаюцца: спевы для іх сталі не проста захапленнем, а патрэбай душы.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.


Текст: