Яны робяць агульную справу – пра Дзень народнага адзінства чытайце ў газеце за 16 верасня
15:55 / 15.09.2025
Чырвонай стужкай праз чарговы нумар “Астравецкай праўды” праходзіць тэма адзінства беларускага народа.
- Пра тое, што такое адзінства, разважаюць астраўчане розных узростаў і прафесій.
- “Раёнка” таксама раскажа, як ішло развіццё кардоннай фабрыкі “Альхоўка”
- Пра што даведаўся галоўны рэдактар падчас прэс-тура ў Свіслацкі раён, даведаецеся і вы.
- У рэйдзе па пажарнай бяспецы разам з камісіяй пабываў карэспандэнт газеты: што ўбачылі і што праверылі.
- На тэматычнай старонцы “Чалавек і закон” знойдзеце, як атрымаць пашпарт і чым скончылася паездка мясцовага жыхара на чужым МАЗе.
- Таксама звярніце ўвагу на анонсы: як паўдзельнічаць у “Народнай пяцігодцы”, калі аб’яўлены Дзень без аўтамабіля і калі ў Астраўцы будуць прадаваць бульбу.