Астраўчане, хочаце «домік вокнамі ў сад» амаль бясплатна, за адну базавую велічыню?

16:58 / 12.03.2022
То падавайце заяўку на аўкцыён.

Вёскі нашы імкліва старэюць і бязлюдзеюць. Усё больш застаецца дамоў, пакінутых жыхарамі, і будынкі гэтыя паціху прыходзяць у заняпад. Раней, калі ў нерухомай маёмасці не заставалася ўладальнікаў і не знаходзіліся спадчыннікаў, дамы і гаспадарчыя пабудовы  зносілі, а зямлю ўводзілі ў севазварот.

Але ж ёсць сярод такіх пакінутых сядзіб прыгодныя для жылля. А гараджане сёння так імкнуцца на прыроду. То, можа, больш карысна не закапваць безгаспадарскую маёмасць, а аддаць людзям за сімвалічны кошт? 

Такую магчымасць прадугледжвае Указ Прэзідэнта №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдаска­наленні работы з пустуючымі дамамі. 

– Пакінутых дамоў на нашай тэрыторыі нямала, – гаворыць старшыня Рытанскага сельскага Савета Рыгор Цэйка. – Некаторыя трэба зносіць, каб не псавалі выгляд вёскі, – для жылля яны непрыгодныя. Але ёсць і тыя, якія пасля невялікага рамонту можна выкарыстоўваць. Пакуль мы выявілі такіх 4 – у Літвянах, Дудзе і Вялікіх Свіранках. Пасля афармлення неабходных дакументаў гэтыя дамы выставім на аўкцыён. Магчыма, знойдуцца жадаючыя іх купіць і прыстасаваць пад жытло ці дачу.

Ніна АЛЯКСЕЕВА.

Астраўчане, хочаце «домік вокнамі ў сад» амаль бясплатна, за адну базавую велічыню?

Текст: Главный администратор
Фото: из интернета