Пераможца конкурсу на лепшы лагатып праекта “Варняны – здаровы аграгарадок” Кацярына Сульжыцкая атрымала ўзнагароду
12:44 / 11.03.2022
– У лагатыпе мне хацелася спалучыць усё самае лепшае, што ёсць у Варнян і іх жыхароў, – расказала Кацярына Сяргееўна. – Гэта старажытны населены пункт, таму ў макеце зверху змешчаны надпіс «1391 год» – першае ўпамінанне мястэчка ў пісьмовых крыніцах. Здавён тут жывуць працавітыя людзі, таму ўнізе лагатыпа я змясціла збожжавыя каласы. У цэнтры – выява дзяцей, якія бягуць, – сімвал здароўя і будучыні як у цэлым нашай нацыі, так у прыватнасці раёна і аграгарадка.

