Упершыню галасуючую моладзь чакаюць сюрпрызы ад ГА БРСМ
Рэспубліканскі рэферэндум па Канстытуцыі – важная падзея для ўсяго беларускага грамадства. А для пэўнай кагорты маладых людзей ён адметны яшчэ і тым, што яны ўпершыню паўдзельнічалі ў галасаванні.
Юнакоў і дзяўчат, якія ўпершыню прыйшлі на ўчасткі, каб аддаць свой голас, чакалі сюрпрызы – падарункі ад раённай маладзёжнай арганізацыі.
– Віншаваць такім чынам новых выбаршчыкаў з важнай падзеяй у жыцці стала добрай традыцыяй, – адзначыла першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец. – Моладзь не можа быць раўнадушнай да будучыні краіны, таму актыўна ўдзельнічае ў галасаванні. Дарэчы, на ўчастках таксама працуюць актывісты валанцёрскага руху “Добрае сэрца” – яны аказваюць дапамогу выбаршчыкам, якія маюць у гэтым патрэбу.
#референдум #конституция