Як праходзіць датэрміновае галасаванне на Гудагайскім участку для галасавання

12:00 / 24.02.2022

Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праходзіць у краіне. Наведаліся на Гудагайскі ўчастак для галасавання, каб паглядзець, як яно адбываецца.

Камісія за рабочымі сталамі, назіральнікам таксама адведзена месца ў зале для галасавання – адсюль усё добра бачна.

У памяшканне заходзіць моладзь і пажылыя людзі. Пасля прад’яўлення дакумента, ставяць подпіс і атрымліваюць бюлетэнь. Пасля галасавання апускаюць яго ў урну для датэрміновага галасавання.

Здаецца, простая працэдура, але менавіта ад гэтага залежыць наша жыццё. І галасуючыя гэта разумеюць.

– Сёння самы час праявіць грамадзянскую пазіцыю – прагаласаваць за абноўленую Канстытуцыю. Па ёй давядзецца жыць нам, нашым дзецям і ўнукам. І толькі мы самі павінны вызначыць шлях развіцця Рэспублікі Беларусь, – упэўнена адна з жыхарак пасёлка Гудагай, якая прыйшла прагаласаваць датэрмінова.

Завіталі на ўчастак і ваеннаслужачыя. Некаторыя з іх упершыню атрымалі права голасу – такім члены камісіі ўручаюць падарункі ад райкама  ГА БРСМ.






#конституция #референдум


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич