Паядынкі правялі і хворым дзецям дапамаглі

14:35 / 09.02.2022

Астравецкія каратысты не першы год удзельнічаюць у Калядным дабрачынным турніры па спартыўна-баявых адзінаборствах памяці героя Беларусі мітрапаліта Філарэта. Сёлетні таксама не стаў выключэннем – нашы землякі не толькі прывезлі дадому 6 медалёў, але далучыліся да добрай справы -- і дапамаглі хворым дзецям.

Да ведама! Арганізатарамі спаборніцтваў на працягу многіх гадоў з’яўляюцца Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, цэнтральная раённая арганізацыя г. Мінска РГА “Белая Русь”, федэрацыі па відах адзінаборстваў, аддзел моладзі Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, Прэзідэнцкі спартыўны клуб і ТАА “Спартыўны клуб “УніверПрофі”.

На турніры спаборнічаюць не толькі прыхільнікі каратэ, але таэквандо і рукапашнага бою. Усе атрыманыя сродкі ідуць на дабрачыннасць. У гэтым годзе за іх набудуць сродкі гігіены для дзяцей, якія жывуць у псіханеўралагічных інтэрнатах Беларусі.

На турнір з году ў год збіраецца ўсё больш удзельнікаў, сёлета іх было каля 800.

Уклад у агульную справу ўнесці і шасцёра астравецкіх каратыстаў, кожны з якіх заваяваў медаль у адпаведнай узроставай катэгорыі. Малодшыя ўдзельнікі Іван Карвэль (катэгорыя 8-9 гадоў) і Аляксей Ярох (10-11 гадоў) сталі сярэбранымі прызёрамі. А іх старэйшыя таварышы, якія выступалі ва ўзроставай групе 12-13 гадоў Максім Бразевіч, Яраслаў Шасцялінскі і Клім Красноў папоўнілі калекцыю “золатам”.

Дарэчы, дабрачынны турнір падштурхнуў выступіць ў дарослай катэгорыі 18+ Яраслава Бароўскага. Малады чалавек вучыць азам каратэ юных астраўчан, але ў якасці спартсмена не выходзіў на татамі з 2017 года. Нядаўна ж, натхнёны поспехамі нашага земляка Мікіты Русецкага, Яраслаў таксама вырашыў вярнуцца ў свет дарослага каратэ. І бліскуча зрабіў гэта: перамог ўсіх сапернікаў і заваяваў залаты медаль.

Віншуем!



Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: