Мікіта Русецкі на Кубку Еўропы дэбютаваў у дарослым каратэ
Для нашага земляка Мікіты Русецкага мінулы год быў насычаным на разнастайныя падзеі, сярод якіх значнае месца займалі спаборніцтвы. У лістападзе раённая газета паведамляла пра “бронзу” юнака на першынстве Еўропы па кёкушынкай каратэ, дзе ён выступаў сярод юніёраў. У снежні Мікіта паспрабаваў сілы на Кубку Еўропы, які прайшоў у літоўскім горадзе Кедайняй.
Гэта было не проста спаборніцтва, а першы дарослы турнір для хлопца, дзе ўдзельнікі выступаюць без сродкаў засцярогі і кожны спартсмен з’яўляецца сапраўдным асам на татамі. І тое, што Мікіта, якому нядаўна споўнілася 18 гадоў, у якасці баявога хрышчэння ў дарослым каратэ, трапіў на Кубак Еўропы, ужо было значным дасягненнем.
Вагавая катэгорыя да 75 кілаграмаў, дзе выступаў Мікіта, была самай шматлікай – за перамогу змагалася 20 спартсменаў з розных краін. Станоўчы вынік нават у адным паядынку быў бы ўжо нядрэнным для навічка, аднак наш зямляк дасягнуў большага. Першым яго сапернікам на татамі стаў 23-гадовы ўкраінец, уладальнік першага дана і чорнага пояса. Для параўнання: у Мікіты – карычневы, гэта значыць, па разраду ён саступаў праціўніку. Аднак падчас паядынку розніца зусім не адчувалася, наадварот, у некаторых момантах было бачна, што ўкраінец адносіцца да астраўчаніна насцярожана і займае абарончую пазіцыю. У выніку асноўны час закончыўся нічыёй, а ў дабаўлены Мікіта не пакінуў саперніку шансаў – і выйграў, але атрымаў траўму нагі. Аднак гэта яго не спыніла – на бой з азейбарджанцам, які быў на 10 гадоў старэйшы і меў яшчэ больш вышэйшую ступень майстэрства – трэці дан, наш зямляк выйшаў з баявым настроем. І, не зневажаючы, што не мог выкарыстоўваць правую нагу, прадэманстраваў цудоўную тэхніку і сілу волі, што прывяло да ўпэўненай перамогі ў асноўны час.
У чвэрцьфінале Мікіта змагаўся з літоўцам, у якога таксама быў першы дан і чорны пояс. Сапернік аказаўся вельмі моцным, Русецкі ж адчуваў стомленнасць ад папярэдніх баёў, ды і траўма нагадвала пра сябе – у выніку ў асноўны час ён саступіў праціўніку.
На Кубку Еўропы выступалі трое ўдзельнікаў з Беларусі – і Мікіта прадэманстраваў найлепшы вынік. Такім чынам, дэбют нашага земляка сярод прафесійных каратыстаў аказаўся годным. Упэўнена, гэта толькі пачатак яго насычанага на спаборніцтвы і дасягненні шляху.
Віншуем і ганарымся!Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.
Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.