Міжнародны турнір пад сілу астравецкім баксёрам

10:00 / 26.01.2022

“Золата”, “серабро” і новы каштоўны вопыт прывезлі юныя астраўчане з міжнароднага турніру па боксе памяці заслужанага трэнера Беларусі Мікалая Шэіна.

За удачай на сталічны рынг адправіліся чацвёра выхаванцаў трэнера Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Аляксея Маргужа.

Найлепшы вынік прадэманстраваў, заваяваўшы залаты медаль, кандыдат у майстры спорту Кірыл Рагавенка, які выступае ў вагавай катэгорыі 70 кілаграмаў. У паўфінале астраўчанін адправіў у накаўт саперніка з Салігорска, з якім лёс неаднойчы зводзіў яго на рынгу і перад якім Кірыл раней пасаваў. Гэта найлепшае пацвярджэнне, што Рагавенка перамог не толькі праціўніка, але ў першую чаргу сябе, і выйшаў на новы ўзровень. У фінале астраўчанін сустракаўся з мінчанінам, але бой быў спынены пасля першага раўнда па адмове секунданта сталічнага баксёра – і гэта сведчыла аб безумоўнай перавазе Кірыла.

На спаборніцтве выступаў яшчэ адзін кандыдат у майстры спорту з Астравеччыны Цімур Сянкевіч – вагавая катэгорыя 50 кілаграмаў. Юнак правёў 3 паядынкі, у двух з якіх прадэманстраваў выдатную тэхніку боя, не пакінуўшы сапернікам нават мізэрнага шансу на перамогу. Добра паказаў сябе на рынгу Цімур і падчас фіналу, але ў выніку заваяваў сярэбраны медаль.

Годныя баі на спаборніцтве таксама прадэманстравалі Арсень Мялешка і Ілля Чункевіч, якія маюць 1-шы разрад і 1-шы юнацкі разрад па боксе адпаведна і абодва выступаюць у вагавай катэгорыі 60 кілаграмаў. Юнакі выйгралі па адным паяндынку і атрымалі новыя веды і вопыт.





Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

 

Текст: