“Золата”, “серабро” і дзве “бронзы” прывезлі з рэспублікі астравецкія баксёры

14:06 / 26.10.2021

“Золата”, “серабро” і дзве “бронзы” прывезлі астравецкія баксёры са спартакіяды Рэспублікі Беларусь сярод удзельнікаў 2006-2007 гадоў нараджэння.

Нагадаю, што на абласных спаборніцтвах каманда Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву заняла 1-е месца, і 6 выхаванцаў Аляксея Маргужа вырашылі паспрабаваць свае сілы на рэспубліканскім рынгу. Гэта атрымалася ў іх удала.

Найлепш выступіў кандыдат у майстры спорту Кірыл Рагавенка, вагавая катэгорыя да 70 кілаграмаў. Юнак правёў 3 баі – і ва ўсіх святкаваў перамогу. Больш таго, у фінале ў другім раўндзе паядынак быў датэрмінова спынены з-за яўнай перавагі астраўчаніна. Вынік – чарговае “золата” ў калекцыі Кірыла.

Кандыдат у майстры спорту Цімур Сянкевіч, вагавая катэгорыя да 48 кілаграмаў, таксама тройчы выходзіў на рынг, перамог двух сапернікаў, аднак саступіў трэцяму і стаў сярэбраным прызёрам.

1.jpg

Ілля Чункевіч і Арсень Мялешка выступалі ў аднолькавай вагавой групе – да 60 кілаграмаў, і абодва заваявалі “бронзу”. Праўда, Ілля па жараб’ёўцы правёў 2 паядынкі, у першым з якіх перамог з яўнай перавагай. Арсень жа змагаўся ў трох баях, 2 выйграў, але саступіў у паўфінале.

У складзе астравецкай каманды таксама выступілі Раман Аўдзеенка, вагавая катэгорыя да 52 кілаграмаў, і Аляксандр Бордак – да 54 кілаграмаў. Хлопцы правялі годныя баі, але сапернікі былі мацнейшымі.

Дарэчы, прыемна, што падтрымаць нашых баксёраў на спаборніцтвы прыйшлі вядомыя землякі – Віталь Бандарэнка і Сяргей Лобан.

2.jpg

3.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: