Пра што пісала "раёнка"

14:01 / 07.05.2021

Прапануем зазірнуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала “раёнка” ў юбілейныя для сябе гады.

1.jpg

На фота: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Антон Стакун, Бернард Вейкніс, Ягор Александровіч, Адольф Стакун.


 
8 мая 1971 года 
Дайшлі да Берліна
Пра лёс ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Здзіслава Шырынскага расказвае ў артыкуле Яўген Кулакоў.
Ваенны шлях лейтэнанта Шырынскага пачаўся ад Разані. Яго баявыя дарогі ішлі праз Смаленшчыну, Украіну і далей на захад. Камандзір узвода разведкі не раз выконваў складаныя загады, здабываў неабходныя звесткі, браў «языка».
«Здзіслаў Здзіслававіч Шырынскі іншы раз дастае з шуфлядкі дарагую для яго рэліквію, што напамінае падзеі перадапошняга года Вялікай Айчыннай вайны. Гэта невялікая сталёвая пласцінка і асабовае пасведчанне наўкось прабітыя нямецкай куляй. Куля не дайшла да сэрца на некалькі сантыметраў. Яго раніла пад Фалькенбургам, у разгар жорсткага бою, калі ад батальёна засталіся ў жывых толькі 19 чалавек», – апісвае аўтар адзін з момантаў жыцця франтавіка.

 9 мая 1981 года 
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга – ветэрану вайны
Адметная рыса ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, дырэктара Астравецкага камбіната будаўнічых матэрыялаў Анатоля Іванавіча Бацюлева – вялікае працалюбства.
«Нядаўна Анатоль Іванавіч за поспехі, дасягнутыя ў выкананні заданняў дзясятай пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў, быў удастоены высокай урадавай узнагароды – ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга», – піша аўтар артыкула.
Узнагароду ветэрану ўручыў намеснік старшыні выканкама Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў А.А. Яновіч.

 8 мая 1991 года 
Радавы Перамогі
Для Васіля Аушкіна служба ў Чырвонай арміі хутка стала сапраўды ваеннай: пачаліся баявыя дзеянні на савецка-фінскім фронце, а потым – і Вялікая Айчынная вайна.
Васілю Васільевічу давялося абараняць Ленінград, затым трапіў у Крым на 4-ы Украінскі фронт, пазней – у Прыбалтыку. Тут і сустрэў Вялікую Перамогу.
А на схіле жыцця ветэран з сям’ёй перабраўся ў Міхалішкі – у родныя мясціны жонкі.

 8 мая 2001 года 
Аўтапрабег па раёне
Штогод напярэдадні Дня Перамогі з раённага цэнтра стартуе аўтапрабег – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, моладзь, прадстаўнікі райваенкамата і ўлады прыязджаюць у кожную вёску, дзе ўстаноўлены помнікі загінулым землякам, каб ушанаваць памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, пакласці да абеліскаў кветкі, расказаць маладым пра тыя далёкія гераічныя дні.
Для моладзі і школьнікаў, якіх у гэты дзень заўсёды шмат ля помнікаў, такія сустрэчы – дакрананне да жывой гісторыі. Для ветэранаў – магчымасць сабрацца разам, пагаварыць пра сваё жыццё, справы, успомніць баявых таварышаў.

 7 мая 2011 года 
Вязень лагера «Асвенцым»
Напярэдадні 9 мая 2011 года 90-гадовы юбілей адзначыла ветэран працы, вязень канцэнтрацыйнага лагера, жыхарка Страчы Аляксандра Юзэфовіч.
Пра нямецкі палон і жыццёвы лёс жанчыны расказвае карэспандэнт газеты.
У гады вайны Аляксандра Максімаўна разлучылася з дачушкай і мужам і тра­піла ў «Асвенцым». Жанчына змагла пера­адолець усе жахі лагернага жыцця і пасля вызвалення вярнулася ў Мінск, дзе знай­шла мужа, а потым яны адшукалі дачушку.
Шмат гадоў Аляксандра Юзэфовіч адпрацавала настаўнікам, а калі выйшла на пенсію, вучні стараліся аддзячыць ёй за навуку дапамогай і добрымі справамі.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: