Вучням і настаўнікам Варнянскага НПК нагадалі пра бяспеку

09:47 / 28.04.2021

Вучні і настаўнікі Варнянскага НПК сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам».

IMG-92f2badad449b695715f5bf1da340ebf-V.jpg

На цікавую і карысную сустрэчу дзяцей запрасілі мясцовыя бібліятэкар Алена Багдановіч і супрацоўніца дома культуры Марына Садоўская. Разам з імі школьнікі прыгадалі правілы паводзін пры пажары, нумары тэлефонаў выратавальных службаў, намалявалі малюнкі і плакаты. А затым гасцей чакала віктарына, з якой яны справіліся без праблем.

З настаўнікамі Варнянскага НПК сустрэўся намеснік начальніка Астравецкага РАНС Дзмітрый Радомскі. Выратавальнік расказаў, колькі пажараў адбылося ў краіне, вобласці і раёне, і назваў іх прычыны. Каб пазбегнуць гэтых здарэнняў, адзначыў госць, трэба выконваць простыя правілы: сачыць за станам печак і электрапрыбораў, не пакідаць без догляду дзяцей і хаваць запалкі. Даўно вядома: пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць.

IMG-374c2a3991c42eb2dc141f60152ba576-V.jpg

Хочацца спадзявацца, што веды па бяспецы дапамогуць пазбегнуць надзвычайных сітуацый і выратуюць чыёсьці жыццё.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Главный администратор