Вучаніца Гудагайскай СШ Вікторыя Валэйка перамагла на абласной «Школе бяспецы»

08:43 / 12.03.2021

Цудоўная навіна прыляцела з Гродна: вучні школ Астравецкага раёна трапілі ў лік пераможцаў і прызёраў абласнога этапу конкурсу «Школа бяспекі».

0QjljdP1f9w.jpg

Асаблівы поспех мела вучаніца Гудагайскай СШ Вікторыя Валэйка, якая некалькі гадоў запар займала 1-я месцы на раённым узроўні, а на абласным трапляла ў лік прызёраў. Сёлета дзяўчынка стала пераможцам у старэйшай катэгорыі.

Таксама на вобласці адзначылі Аляксандра Рыбака з гімназіі (1-4 класы) і Вікторыю Мілешка з Гудагайскай школы (5-8 класы) – гэтым вучням крыху не хапіла да пераможнага п’едэсталу, яны занялі 4-я месцы.

Такім чынам, Вікторыя Валэйка будзе прадстаўляць Гродзеншчыну на рэспубліканскім этапе, які адбудзецца ў пачатку красавіка. Віншуем Віку з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: