Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Астраўца адзначыў 35-гадовы юбілей
12:16 / 14.04.2020
Урачыстае адкрыццё нашага дашкольнага цэнтра (тады дзіцячага сада) адбылося ў студзені 1985 года. І ў гэтым жа годзе ў нас былі першыя выпускнікі.
Першы выпуск, 1985 год
У розныя часы садком загадвалі Ядзвіга Праўлуцкая, Ларыса Мартынава, Галіна Неціоўская, Галіна Кошур, Людміла Пратаковіч, Ірына Мельгуй, Тэрэса Палтаран. Першай медсястрой была Алена Макарэвіч.
Першы калектыў, 1985 год
З тых, хто пачынаў у нашым дзіцячым садку і працягвае працаваць цяпер, – Тэрэса Бародка, Валянціна Пукшта, Жанна Кузняцова, Галіна Завадская, Валянціна Замара. Выйшлі на заслужаны адпачынак Любоў Кагарка, Любоў Лукша, Надзея Харытонава, Ганна Трамбовіч, Валянціна Галоўчыц, Ірына Віюк, Вільгельміна Казлоўская, Галіна Казюлевіч.
Не так даўно наша ўстанова змяніла назву – дзіцячы сад №3 стаў дашкольным цэнтрам развіцця дзіцяці; зрабіла шмат педагагічных напрацовак, рэалізавала не адзін праект, у тым ліку і з прыцягненнем спонсарскіх сродкаў.
Наш цэнтр быў прызнаны лепшай установай дашкольнай адукацыі, а таксама адзначаны за лепшую арганізацыю работы сярод дашкольных устаноў раёна. Але галоўнай ацэнкай нашай работы мы лічым жаданне дзяцей ісці ў садок і ўдзячныя водгукі іх бацькоў.
Юбілейная ўрачыстасць ужо стала яшчэ адной старонкай гісторыі нашай установы. Наперадзе новыя дасягненні і ўвасабленне цікавых ідэй – і ўсё для таго, каб выхаванцам не толькі даць веды, але і пакінуць яркія ўспаміны пра дні дзіцянства ў нашым садку.
Выступленне выхаванцаў
ЛІЧБА
232 выхаванцы, 12 груп, 3 з іх – беларускамоўныя.
Алена ВАСІЛЬЧЫК,
загадчык ДЦРД №1 г. Астраўца