Конкурс патриотической песни прошёл в киноконцертном зале "Островец"

12:27 / 01.03.2017
23 февраля 1Музыка Айчыны гучала падчас раённага конкурсу патрыятычнай песні, які прайшоў 23 лютага ў кінаканцэртнай зале “Астравец”.

Вобразы ваенных гадоў, спалучэнне мінорнага і мажорнага гадоў, шчырасць і пранікнёнасць, непаўторны артыстызм і драматызм у голасе – удзельнікі конкурсу не проста выступалі, а пражывалі свае нумары на сцэне.

Падзеі ваенных гадоў, дзе было месца смутку і радасці, цудоўна перадала праз песню Злата Мінкелевіч, выступленне якой гарманічна дапоўнілі падлеткі, што танцавалі вальс.

IMG_6457Шчырым, добрым і сонечным атрымаўся нумар квартэта дзяўчынак з Гудагайскай сярэдняй школы – пасля іх песні сапраўды хацелася ўсміхацца і радавацца кожнаму дню.

А вось наступная песня перадала трагедыю і вечны боль ўсіх матуль, якія не дачакаліся з вайны сыноў – “Малітва” ў выкананні Аксаны Багушэвіч не пакінула нікога раўнадушным.

Тэму ахвяр вайны, толькі вачамі іншага пакалення працягнула яшчэ адна канкурсантка. Алена Даніла так пранікнёна і шчыра прачытала верш Рыгора Барадуліна “Бацьку”, што на вачах многіх гледачоў з’явіліся слёзы.

23 февраляСвет без вайны – што можа быць лепш? Асабліва калі пра гэта спяваюць дзеці. Анжаліка Слычко не толькі выразнасцю, але і сцэнічным вобразам цудоўна прадэманстравала дарослым: галоўнае для падрастаючага пакалення – сонечная раніца, блакітнае неба, усмешка матулі і свет без вайны.

Падтрымала папярэдніцу і наступная ўдзельніца Нэлі Казлоўская. “Міру – мір!” – спяваў і заклікаў яе прыгожы звонкі голас. І з гэтым цяжка не пагадзіцца.

А вось падчас выступлення юнай Эміліі Мізулы нават мароз пайшоў па скуры. Верш пра жахлівыя гады вайны вачамі дзіцяці – голад, холад, канцэнтрацыйны лагер і смерць роднай сястрычкі – гучаў у яе выкананні настолькі чулліва і праўдзіва, што камок застраваў у горле.

Любоў да Радзімы, беларускі каларыт і патрыятызм яскрава прадэманстравала падчас песеннага выступлення Анастасія Мінькоўская.

Дзіцячы хор “Ветразь” школы мастацтваў парадаваў гледачоў прыгажосцю, звонкасцю, мілагучнасцю і высокім узроўнем выканання.

23 февраля 2Хатынь… Верш з такой назвай прачыталі Юлія Часнойць і Юлія Мазырэц. Іх ціхія галасы расказвалі аб жорсткасці і бесчалавечнасці, свідравалі памяць і пранікалі глыбока ў сэрца – і глухія ўдары званоў адгукаліся ў скронях. Запаленыя свечкі ў руках – памерлым і вечная памяць аб Хатыні – жывым.

Аб сапраўдным мужчынскім сяброўстве і гераічным учынку двух пілотаў, у якіх нават неба было адно на дваіх праспяваў-расказаў звонкагалосы Раман Віткевіч.

Балючую і кранальную тэму вайны вачыма дзяцей прадэманстравалі падчас выступлення Артур Дэнюш і Дар’я Рабкоўская.

А Ксенія Петрашкевіч шчыра праспявала пра мілую сэрцу краіну –  Беларусь.

Парадавала гледачоў прыгожай песняй, шчырай манерай выканання і яркім сцэнічным вобразам Таццяна Канчанін, якая выступала ў суправаджэнні ансамбля народных інструментаў “Скарбніца”. Іх сумесны нумар выклікаў захапленне і шчырыя апладысменты.

Калі конкурсная праграма скончылася і надышла чарга выступаць журы. У намінацыі “Вакал” для ўдзельнікаў, старэйшых за 18-ць гадоў Дыплом трэцяй ступені атрымала Анастасія Мінькоўская, Другой ступені – Нэлі Казлоўская, а пераможцай стала Таццяна Канчанін.

У намінацыі “Дзіцячы вакал” Дыпломамі трэцяй ступені былі ўзнагароджаны хор “Ветразь” і вакальная група Гудагайскай СШ. Дыплом другой ступені атрымаў Раман Віткевіч. Перамагла ў гэтай намінацыі Анжаліка Слычко.

Дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі “Тэатральная творчасць” была ўзнагароджана Эмілія Мізула, Дыпломы другой ступені атрымалі дуэт Артура Дэнюша і Дар’і Рабкоўскай, а таксама Алена Даніла. Пераможцамі сталі Юлія Часнойць і Юлія Мазырэц.

У дадатак да дыпломаў канкурсанты атрымалі падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ГА РАА “Белая Русь”.

Марына МАЦКЕВІЧ,


ostrov-red.matskevich@tut.by

Текст: