Лепшыя жанчыны Астравецкага раёна на прыёме ў райвыканкаме

15:12 / 04.03.2011


Сустрэча лепшых жанчын Астравеччыны з кіраўніцтвам раёна, прымеркаваная да свята 8-га Сакавіка, стала ўжо традыцыйнай. Сёлета тэматыку ёй задаў аб’яўлены Указам прэзідэнта Год прадпрымальнасці, і таму на сустрэчу былі запрошаны жанчыны, у адносінах да якіх часта прымяняецца азначэнне  “дзелавыя” – у лепшым сэнсе гэтага слова.


На ўрачысты прыём у раённы выканаўчы камітэт былі запрошаны старшыня раённага спажывецкага таварыства Міраслава Раймундаўна Блашкевіч, начальнік раённага паштовай сувязі Ірына Эдуардаўна Тальчук, дырэктар вытворчага ўпраўлення “Астравецрайгаз” Марыя Нікадзімаўна Ігнатовіч, начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва Тамара Аляксандраўна Кацяк, упраўляючая цэнтрам банкаўскіх паслуг “Беларусбанка” Альдона Станіславаўна Сухадольская, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Яніна Вікенцьеўна Кірэева, начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Часлава Эдуардаўна Кандратовіч, загадчыца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Тарэса Іванаўна Палтаран, дырэктар Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання Святлана Віктараўна Лукшэне, галоўны рэдактар газеты “Астравецкая праўда” Ніна Аляксееўна Рыбік, загадчыца Кямелішкаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Валянціна Францаўна Пятроўская, старшыня Гудагайскага сельскага Савета Марыя Іванаўна Безляповіч, начальнік фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Тамара Дзмітрыеўна Пахомчык, загадчыца аддзела ЗАГС Людміла Іванаўна Туманава, прыватныя прадпрымальнікі Марыя  Іосіфаўна Русецкая і Тамара Мікалаеўна Янчэўская. Іх ведаюць у раёне як паспяховых кіраўнікоў, за якімі  стаяць калектывы і канкрэтныя справы. Але ў той дзень яны былі перш за ўсё прыгожымі чароўнымі жанчынамі – як сказаў, адкрываючы сустрэчу, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, столькі прыгожых жанчын адначасова ў гэтай зале яшчэ не збіралася.
І ўсё ж размова ішла падчас сустрэчы ішла не толькі пра жаночае свята і вясну, але і пра справу, якой займаюцца жанчыны, пра іх лёсы, здзяйсненні, мары… Размова атрымалася цікавай, кожная з жанчын выказала свой пункт гледжання, расказала пра сябе. У выніку атрымалася своеасаблівая размова за круглым сталом – больш падрабязна пра яе “Астравецкая праўда” раскажа ў адным з бліжэйшых нумароў.
А завяршылася двухгадзінная размова на святочнай ноце. Жанчын павіншавалі з надыходзячым святам мужчыны – старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Вацлававіч Барташэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які і стаў галоўным арганізатарам гэтай стрэчы, Віктар Іосіфавіч Ждановіч. І, канешне, былі традыцыйныя ў такіх выпадках кветкі, падарункі і бакал шампанскага.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.