Волонтёры отряда "Прамень" навестили детей в Ворнянском социальном приюте

12:00 / 01.03.2016
1
Калейдоскоп весельяКалейдаскоп весялосці – забаўляльную праграму пад такой назвай прывезлі ў Варнянскі сацыяльны прытулак валанцёры атрада «Прамень».

Студзень для выхаванцаў сацыяльнага прытулку ў Варнянах выдаўся насычаным на мерапрыемствы і падзеі. Адной з самых цікавых і запамінальных стала гульнявая праграма «Калейдаскоп весялосці» – у госці да дзяцей, якія воляй лёсу вымушаны праводзіць час у прытулку, прыехалі валанцёры-артысты.
Гульні і забавы, конкурсы і выпрабаванні – час прабег хутка і цікава. А на памяць дзеткам засталіся падарункі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», якая падарыла прытулку акустычныя калонкі і сабвуфер, і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, валанцёры якога прывезлі дзецям адзенне і абутак.